МІНСК, 3 чэр – Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў наведае Расію з афіцыйным візітам 9-10 чэрвеня, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў.
"Адбудуцца сустрэчы з міністрам замежных спраў РФ (Сяргеем Лаўровым - Sputnik), плануецца шэраг іншых мерапрыемстваў", - цытуе Варанкова ТАСС.
Сустрэчы двух міністраў праходзяць на рэгулярнай аснове. У прыватнасці, адна з іх адбылася ў мінулым годзе ў лістападзе. Тады Рыжанкоў і Лаўроў пабывалі ў Брэсце, дзе паразмаўлялі са студэнтамі.
Акрамя таго, летась у чэрвені адбыўся візіт кіраўніка МЗС РФ у Беларусь. Ён быў прымеркаваны да 32-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма саюзнымі краінамі.
Таксама штогод кіраўнікі знешнепалітычных міністэрстваў Беларусі і Расіі праводзяць сумесныя пасяджэнні калегій двух ведамстваў, на якіх абмяркоўваюцца сумесныя дзеянні па розных напрамках міжнародных адносін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"