МІНСК, 4 чэр – Sputnik. Колькасць пацярпелых пры падрыве моста над чыгункай у Бранскай вобласці павялічылася да 118, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на экстраныя службы.
"Па ўдакладненай інфармацыі, на раніцу серады пры тэракце ў Бранскай вобласці пацярпелі 125 чалавек, сямёра з іх загінулі", - прыводзіць цытату агенцтва.
Акрамя таго, у экстраных службах удакладнілі, што сярод пацярпелых пяць дзяцей.
Раней паведамлялася, што ў ноч на 1 чэрвеня ў Выгоніцкім раёне Бранскай вобласці абваліўся аўтамабільны мост, пад якім у той час праходзіў пасажырскі цягнік Клімаў – Масква. У выніку падзення абломкаў моста на састаў з рэек сышлі лакаматыў і вагоны.
Падобны інцыдэнт адбыўся ў Курскай вобласці, дзе мост абрынуўся падчас руху грузавога лакаматыва. Пацярпелі трое супрацоўнікаў цягніковай брыгады.
У абодвух выпадках мелі месца падрывы. Галоўнае следчае ўпраўленне СК Расіі кваліфікавала гэта як тэракты (арт. 205 КК РФ).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"