Паводле інфармацыі літоўскіх пагранічнікаў, відэа было знята сістэмамі назірання ў Варэнскім раёне (сумежны на тэрыторыі Беларусі – Шчучынскі) у запаведніку Чапкяляй, які прымыкае да дзяржаўнай мяжы.
Адзначаецца, што шквал паваліў у запаведніку сотні дрэў на працягу некалькіх кіламетраў.
Па даных VSAT, нягледзячы на нанесеную ўраганам шкоду сістэма пагранічнага кантролю на мяжы працуе, а выкліканыя стыхіяй невялікія тэхнічныя непаладкі ліквідуюцца.
На мяжу з Беларуссю накіраваны супрацоўнікі Дзукійскага нацыянальнага парку, лясніцтва ў бліжэйшым пасёлку Мустэйка, пажарныя і пагранічнікі, якія зараз займаюцца разборкай бураломаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"