МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Беларусь гатова пастаўляць у Калінінградскую вобласць прадукты харчавання, у тым ліку і бульбу, тым больш, што ўжо беларуская маладая бульба пайшла на прылаўкі, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна Аляксеем Бяспрозваных, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Будзьце ўпэўнены, што калі вы правільна вызначылі праблемы з лагістыкай, мы патрэбную колькасць прадуктаў харчавання ўсякага, у тым ліку і бульбы... мне ўжо сёння ўрад паведаміў, што свежая маладая бульба на прылаўкі пайшла", - сказаў Лукашэнка.
Раней прэзідэнт паведамляў, што беларускія ўлады гатовы павялічыць пасяўныя плошчы пад бульбу, каб яе хапала не толькі для ўнутранага рынку, але і паставак у Расію.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"