Статус святочнага непрацоўнага дня 12 чэрвеня атрымала ў 1992-м, дзяржаўным святам было абвешчана ў 1994-м, а з лютага 2002-га гэтая дата афіцыйна называецца Днём Расіі.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, віншуючы суайчыннікаў з Днём Расіі, падкрэсліў, што гэтае свята сімвалізуе больш чым тысячагадовы шлях Дзяржавы Расійскай, яе культуру і гісторыю, унікальнае прыроднае багацце, а таксама разнастайнасць і самабытнасць рэгіёнаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з гэтай нагоды накіраваў свайму расійскаму калегу віншаванне, у якім асабліва адзначыў, што Беларусь надае важнае значэнне развіццю саюзніцкіх адносін і стратэгічнага партнёрства з Расіяй.
А карэспандэнты Sputnik выйшлі на вуліцы Мінска і спыталі ў жыхароў і гасцей сталіцы, ці ведаюць яны, якое сёння свята і што б яны хацелі пажадаць расіянам.
Як адзначылі гэтае свята ў Расіі – глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"