Фота

Як спецназ здае на крапавы берэт – фота

Байцы ўнутраных войск кожны год праходзяць кваліфікацыйныя выпрабаванні на права нашэнні крапавага берэта. У чым адметнасць экзамену ў гэтым годзе, даведаўся карэспандэнт Sputnik.
Sputnik
Выпрабаванні на права нашэння самага жаданага знака адрознення для байца ўнутраных войск складаюцца з мноства этапаў, якія расцягваюцца на два дні.
У першы дзень экзамену байцы, якія жадаюць атрымаць запаветны крапавы берэт, здаюць залікі па агульнафізічнай падрыхтоўцы, якія займаюць цэлы дзень. На наступным этапе іх чакае камбінаваны марш-кідок працягласцю практычна 15 км. Сёлета дадатковым выпрабаваннем стала надвор’е – у навучальным цэнтры спецназа ўнутраных войск "Валоўшчына" без канца ліў дождж.
На кожным этапе байцоў суправаджаюць інструктары, якія сочаць за выкананнем строгіх правіл, і медыкі, якія назіраюць, каб ніхто не перастараўся, таму што нават тыдзень бальнічнага – гэта мінус баявая адзінка ў часці.
Кожны з этапаў камбінаванага маршу падзелены на невялікія ўчасткі своеасаблівага адпачынку, дзе байцы спачатку размінаюць ногі, а потым адціскаюцца. Такі спецыфічны спосаб аднавіць тонус і дыханне. Пры гэтым дождж перыядычна змяняе сонца, і на такіх прывалах ад разгарачаных маршам цел натуральным чынам валіць пара.
Заключны этап маршу праходзіць на палігоне, дзе байцы пераадольваюць паласу перашкод у некалькі этапаў. І сёлета яна была па-сапраўднаму складанай.
Байцы, якія апынуліся ў "пастцы" (гэта такі ўчастак і пад агароджай, дзе трэба паўзці ў дыме ў процівагазе) проста танулі ў брудзе. Процівагазы чэрпалі ваду, але ўсё роўна трэба было рухацца наперад і берагчы аўтамат.
Ваеннаслужачы заўсёды павінен думаць аб тым, каб захаваць сваю баяздольнасць, таму пасля "пасткі" – да пункта боезабеспячэння, і там у яго аўтамат павінен стрэліць – інакш на гэтым выпрабаванні для яго скончаны.
Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі – камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў распавёў, што сёлета кандыдаты на права нашэння знака адрознення практычна не мелі часу на падрыхтоўку. Паводле яго слоў, яны ўвесь час знаходзіліся на баявых заданнях. Таму проста змянілі звыклую ваенную форму на палявую і адразу выйшлі на выпрабаванні.
Мікалай Карпянкоў звярнуў увагу, што сёлета на кваліфікацыйныя выпрабаванні прыбыла рэкордная колькасць удзельнікаў – 103 чалавекі, сярод якіх афіцэры, курсанты, байцы і супрацоўнікі органаў унутраных спраў.
Колькім з іх атрымаецца стаць уладальнікамі крапавага берэта, стане вядома зусім хутка – пасля таго, як яны пройдуць завяршальны этап у выглядзе спарынгу.
1 / 18

2 / 18

3 / 18

4 / 18

5 / 18

6 / 18

7 / 18

8 / 18

9 / 18

10 / 18

11 / 18

12 / 18

13 / 18

14 / 18

15 / 18

16 / 18

17 / 18

18 / 18

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"