МІНСК, 19 чэр – Sputnik. Еўразійскі эканамічны форум, які пройдзе ў Мінску 26 чэрвеня, прыцягнуў павышаную ўвагу міжнароднай супольнасці, паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанай падрыхтоўцы да мерапрыемства.
Па словах кіраўніка МЗС, на сённяшні дзень ужо зарэгістравана больш за 2 тысячы ўдзельнікаў.
"Па стане на бягучую дату ўжо зарэгістравана каля 2 050 удзельнікаў з 29 краін, што сведчыць аб высокай цікавасці да мерапрыемства. У большай ступені прадстаўлены краіны-члены ЕАЭС і краіны (з ліку - Sputnik) найбольш значных нашых партнёраў у Азіі і Афрыцы", - адзначыў ён.
Праграма форуму, зазначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства, уключае шэсць буйных тэматычных блокаў і 35 мерапрыемстваў, у тым ліку пленарныя сесіі, круглыя сталы і бізнес-дыялогі. Месцам правядзення стане Мінскі міжнародны выставачны цэнтр "Белэкспа".
На знешняй пляцоўцы ММВЦ будзе арганізавана выстаўка сучаснай прамысловай, сельскагаспадарчай і іншай тэхнікі, а ўнутры павільёнаў разгорнуцца экспазіцыі, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі і дасягненням суверэннай Беларусі ў розных сферах.
Чакаецца, што форум адкрыецца прывітальным зваротам прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына і старшыні калегіі ЕЭК Бакытжана Сагінтаева. Асноўныя тэмы для абмеркавання – спалучэнне эканамічных патэнцыялаў і паглыбленне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"