ПМЭФ традыцыйна з’яўляецца самай маштабнай эканамічнай канферэнцыяй на прасторы СНД. Сёлета ў форуме ўдзельнічаюць 20 тысяч чалавек са 140 краін.
На пляцоўках форуму працуюць і тэматычныя стэнды як расійскіх, як і замежных кампаній, кожная з якіх знайшла чым здзівіць удзельнікаў мерапрыемства.
Так, адна з падмаскоўных кампаній прэзентавала рэалістычнага робата Сафію – гэта галасавы памочнік на аснове штучнага інтэлекту. Сафія можа размаўляць як на рускай мове, так і на кітайскай.
Не абышлося і без іншых сучасных трэндаў – фігурак лабубу, аднак на форуме яны былі з асобамі вядомых расійскіх дзяржаўных дзеячаў.
Свае найноўшыя распрацоўкі паказалі расійскія аўтавытворцы. Кіраўнік "Камаза" Сяргей Кагогін прыехаў на ПМЭФ на беспілотным грузавіку, "Автоваз" прэзентаваў новы красовер Lada Azimut і абноўленую Lada Niva Travel.
ПМЭФ праводзіцца штогод з 1997 года, а з 2005 года рэалізуецца пад патранатам і пры ўдзеле прэзідэнта РФ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"