БРЭСТ, 22 чэр – Sputnik. Рэстаўрацыйныя работы ў Брэсцкай крэпасці, якія пачаліся пры фінансаванні Саюзнай дзяржавы, зараз завяршаюцца, паведаміў дзяржсакратар СД Сяргей Глазьеў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, ён асабіста агледзеў аб’екты ў Брэсцкай крэпасці, якія знаходзяцца на рэстаўрацыі.
"Мы сёння паглядзелі і ўваходную групу "Зорка" і прайшліся па заходняй частцы музейнага комплексу. Паглядзелі новыя, дастаткова складаныя для мадэрнізацыі і рэканструкцыі аб’екты. Я думаю, што пры пазітыўным вырашэнні нашых кіраўнікоў мы будзем працягваць гэтую важную працу", - сказаў Глазьеў, адказваючы на пытанне Sputnik.
Раней паведамлялася, што на бягучы год з саюзнага бюджэту на праекты рэстаўрацыі і музеефікацыі ў Брэсцкай крэпасці было выдзелена 267 млн расійскіх рублёў.
Новыя напрамкі
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы таксама расказаў, якім напрамкам Беларусь і Расія збіраюцца ўдзяліць павышаную ўвагу.
"Калі гаварыць аб сацыяльных праектах, то яны прадвызначаны патрабаваннямі, якія выказвалі нашы кіраўнікі дзяржаў па захаванні гістарычнай памяці. Таму адначасова з Брэсцкай крэпасцю мы вядзем работу на Буйніцкім полі. Таксама адкладзём пакуль курскі мемарыял, але, я думаю, што мы вернемся да гэтага пытання", - адзначыў Сяргей Глазьеў.
Яшчэ адзін напрамак, падкрэсліў ён, звязаны з навукова-тэхнічнымі праграмамі і праектамі. У мінулым годзе была прынята стратэгія навукова-тэхнічнага развіцця Саюзнай дзяржавы.
"У пачатку гэтага тыдня праводзілі навукова-тэхнічны савет, які быў закліканы ўдакладніць прыярытэты, праз тыдзень зноў збяромся. Тут сапраўды будуць вялікія змены, перафармаціраванне ўсёй работы з улікам таго, што галаўнымі арганізацыямі, ад якіх мы чакаем прапановы, выступаюць Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі і Курчатаўскі інстытут. Я думаю, што да канца месяца мы будзем мець уяўленне аб тым, як у новых умовах, з улікам неабходнасці рэалізацыі плана ажыццяўлення стратэгіі навукова-тэхналагічнага развіцця, мы будзем выбудоўваць работу над праграмамі і праектамі", - сказаў на заканчэнне дзяржсакратар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"