МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Марк Рутэ заявіў, што ў 2025 годзе агульныя выдаткі краін-членаў НАТА на ваенную падтрымку Украіны могуць перавысіць 50 млрд еўра.
Адзначыўшы, што не хоча "прадказваць", Рутэ нагадаў, што ў мінулым годзе падтрымка кіеўскага рэжыму з боку НАТА склала паўсотні мільярдаў еўра.
"А сёлета мы толькі за паўгода ўжо маем 35 млрд, што вышэй, чым за аналагічны перыяд мінулага года", - сказаў ён па выніках саміту краін альянсу ў Гаазе.
З гэтага генеральны сакратар НАТА зрабіў высвад, што па выніках 2025-га можна чакаць такую падтрымку ў памеры больш за 50 млрд еўра.
У Маскве неаднаразова падкрэслівалі, што пастаўкі ўзбраенняў Украіне перашкаджаюць урэгуляванню і непасрэдна ўцягваюць краіны НАТА ў канфлікт. Гэта "жарты з агнём", папярэджвалі ў Расіі.
Акрамя таго, кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў адзначаў, што любыя грузы, якія змяшчаюць узбраенне для Украіны, стануць законнай цэллю для расійскіх вайскоўцаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"