МІНСК, 25 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на Еўразійскім эканамічным форуме ацэніць ролю ЕАЭС у шматпалярнай сістэме міжнародных адносін, сказаў памочнік расійскага лідара Юрый Ушакоў у сераду.
Паводле яго слоў, у рабоце форуму будуць удзельнічаць кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС. Тэма пленарнага пасяджэння – "Стратэгія еўразійскай эканамічнай інтэграцыі: вынікі і перспектывы". У якасці мадэратара на сесіі выступіць кіраўнік Мінінфарма Беларусі Марат Маркаў.
Юрый Ушакоў расказаў, што згодна з сцэнарыем, мадэратар дасць сваю ацэнку дзелавому супрацоўніцтву ў фармаце ЕАЭС і асобна спыніцца на міжнародных кантактах. Пасля чаго ён будзе задаваць пытанні лідарам краін.
"Што да Пуціна, то пытанне будзе такога кшталту: Пуціна будуць прасіць даць ацэнку ролі ЕАЭС у фарміраванні новай шматпалярнай архітэктуры міжнародных адносін. І Маркаў папросіць нашага прэзідэнта выказацца па перспектывах супрацоўніцтва аб’яднання з глабальнымі і рэгіянальнымі фінансавымі інстытутамі", - удакладніў памочнік прэзідэнта РФ.
Ён таксама нагадаў, што на наступны дзень, 27 чэрвеня, адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, у якім прымуць удзел прэзідэнты Беларусі, Расіі, Казахстана і Кыргызстана.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"