IV Еўразійскі эканамічны форум праходзіць сёння ў Мінску. Форум праводзіцца Еўразійскай эканамічнай камісіяй і прымеркаваны да пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з удзелам кіраўнікоў дзяржаў-членаў ЕАЭС.
Форум збярэ кіраўнікоў профільных міністэрстваў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі, а таксама высокапастаўленых афіцыйных асоб шэрага краін-партнёраў ЕАЭС (Кубы, Узбекістана, Ірана, Манголіі, ААЭ).
У рамках форуму адбудуцца пленарнае пасяджэнне з удзелам кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС, панэльныя сесіі, секцыі, дыскусіі, семінары, брыфінгі.
Форум – гэта перш за ўсё вялікая інтэграцыйная пляцоўка, якая збярэ каля трох тысяч гасцей, адзначыў у каментарыі Sputnik вядомы эксперт, кандыдат эканамічных навук Аляксандр Казлоў.
"Галоўныя пытанні форуму – зняцце розных бар’ераў і паглыбленне інтэграцыі ў эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферах. Сёння нават вельмі буйныя краіны імкнуцца ўдзельнічаць у інтэграцыйных блоках і аб’яднаннях, не гаворачы ўжо аб невялікіх краінах, якія шукаюць тых, хто будзе размаўляць і супрацоўнічаць з імі на роўных", - сказаў Казлоў.
Па словах субяседніка Sputnik, сур’ёзнымі пытаннямі для ЕАЭС з’яўляюцца міграцыя, свабода перамяшчэння капіталаў і фінансавыя інструменты, узаемнае прызнанне страхавання транспартных сродкаў.
"Вельмі важна, каб простыя грамадзяне краін ЕАЭС адчулі перавагі інтэграцыі, у частцы патаннення сувязі, роўмінгу. Для бізнесу важна ўзаемапрызнанне электроннага лічбавага подпісу і роўныя магчымасці для ўдзелу ў конкурсных працэдурах", - адзначае эксперт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"