Гасцей у беларускіх павільёнчыках сустракалі з хлебам-соллю, танцамі і песнямі. Тут жа можна назіраць за працай майстроў: ганчароў, рукадзельніц.
Старшыня Заканадаўчага Сходу Ульянаўскай вобласці Валерый Малышаў і губернатар рэгіёна Аляксей Рускіх паспрабавалі сябе ў ролі спевакоў і выканалі "Чарку на пасашок" у "старажытнабеларускім караоке", сарваўшы апладысменты прысутных.
На кірмашы можна прадэгуставаць прадукцыю як беларускіх вытворцаў, так і з розных рэгіёнаў Расіі. Як адзначае карэспандэнт Sputnik, попытам карыстаецца рыба з паўночных расійскіх рэгіёнаў.
Крыху далей размясцілася выстава дасягненняў народнай гаспадаркі рэгіёнаў Беларусі і РФ. На ёй можна ўбачыць камбайны, трактары, аўтобусы, машыны і спецтэхніку. Асобнай увагі заслугоўвае "кібербохан" – гусенічны аўтамабіль павышанай праходнасці, які здольны нават плаваць.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"