МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў пракуратуры з прафесійным святам, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Як адзначыў беларускі лідар, пракурорскія работнікі стаяць на варце правапарадку і нацыянальнай бяспекі. Яны забяспечваюць абарону праў грамадзян і арганізацый, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў, "выконваючы прынцыпы прэзумпцыі невінаватасці і непазбежнасці пакарання".
Лукашэнка таксама адзначыў, што пракуратура садзейнічае зніжэнню злачыннасці, забяспечвае стабільнасць і спакой у краіне за кошт "належнага падбору і падрыхтоўцы кадраў, сістэмнай каардынацыі дзейнасці праваахоўных органаў".
"Перакананы, што пракурорскія работнікі заўсёды будуць заставацца ўзорам найвышэйшага прафесіяналізму, выключнай кампетэнцыі і вернасці службоваму абавязку, прыкладам бездакорнага служэння закону на карысць народа", - сказаў прэзідэнт.
Лукашэнка пажадаў усім работнікам пракуратуры поспехаў у працы, здароўя і ўсіх даброт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"