МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Пашырэнне пула краін пацвярджае правільнасць міжнароднага вектара дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (ВЕЭС) у Мінску.
Беларускі лідар адзначыў, што трэба прадоўжыць сістэмную работу па спалучэнні патэнцыялу Еўразійскага эканамічнага саюза з магчымасцямі буйнейшых міжнародных аб’яднанняў і ініцыятыў, з якімі ёсць агульныя статутныя каштоўнасці.
"Найважнейшы інструмент прасоўвання агульных інтарэсаў краін-удзельніц ЕАЭС на міжнароднай арэне – стварэнне зон свабоднага гандлю Саюза з трэцім краінамі", - сказаў беларускі лідар.
Лукашэнка адзначыў, што ў рамках сённяшняга пасяджэння ВЕЭС будуць падпісаны часовае гандлёвае пагадненне з Манголіяй і эканамічнае пагадненне аб партнёрстве з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі.
Сёння ў Мінску праходзіць пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, прымеркаванае да правядзення Еўразійскага эканамічнага форуму, які Мінск прымае 26-27 чэрвеня. Мінск сёлета старшынствуе ў органах ЕАЭС.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"