Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Прэм’еры РФ і Беларусі падкрэслілі важнасць інтэграцыі ў СД і ЕАЭС

Кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін удзялілі асаблівую ўвагу пытанням двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлі і эканоміцы.
Sputnik
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін правёў тэлефонную размову са сваім беларускім калегам Аляксандрам Турчыным, паведамілі ў прэс-службе расійскага кабміна.
Там расказалі, што кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін абмеркавалі актуальныя пытанні, якія закранаюць гандлёвае і эканамічнае супрацоўніцтва.
Пры гэтым прэм’еры звярнулі асобную ўвагу на перспектывы росту ўзаемадзеяння ў сферы прамысловасці, энергетыкі і аховы прыроды.
"Міхаіл Мішусцін і Аляксандр Турчын падкрэслілі важнасць паглыблення інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе", - гаворыцца ў паведамленні.
У прэс-службе беларускага Саўміна ўдакладнілі, што "прэм’ер-міністры абмеркавалі шэраг канкрэтных пытанняў гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама графік будучых кантактаў".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Пуцін і Лукашэнка звярнуліся да ўдзельнікаў Форуму рэгіёнаў