МІНСК, 30 чэр – Sputnik. У гэтым годзе абітурыентам з-за мяжы, у тым ліку беларусам, будзе ўпершыню дадзена магчымасць паступлення ў расійскія ВНУ па грантах, паведаміў журналістам міністр навукі і вышэйшай адукацыі РФ Валерый Фалькоў, адказваючы на пытанне Sputnik.
"Так, мы ў гэтым годзе запускаем такую магчымасць. Упершыню даем магчымасць абітурыентам з-за мяжы атрымаць грант. Па выніках гэтага года паглядзім, як гэта пойдзе", - сказаў ён па выніках сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным у панядзелак.
Фалькоў нагадаў, што Расія штогод дае замежным абітурыентам урадавыя квоты для паступлення ва ўніверсітэты. Беларусам выдзяляецца самая вялікая колькасць бясплатных месцаў – 1 300. Аднак з 2025 года ўводзіцца дадатковы інструмент – грантавая падтрымка.
"Яе адрозненне ад простай квоты ў тым, што за кошт грантаў можна аплаціць страхоўку, пражыванне ў інтэрнаце, праезд да месца навучання і назад. І, калі праграма асвойваецца добра, то гэта яшчэ і павышаная стыпендыя", - адзначыў кіраўнік Мінадукнавукі Расіі.
Паводле яго слоў, сёлета для іншаземцаў будзе выдзелена 2 500 грантавых месцаў. Прэтэндаваць на іх зможа далёка не кожны.
"Прынцып адбору – толькі праз інтэлектуальнае спаборніцтва. Гэта значыць конкурсны жорсткі адбор, і толькі тады можна атрымаць гранты", - растлумачыў міністр.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"