У "России сегодня" глыбока занепакоены затрыманнем у Баку двух расійскіх грамадзян, кіраўнікоў Sputnik Азербайджан. Разам з імі былі таксама затрыманы некалькі супрацоўнікаў рэдакцыі – грамадзян Азербайджана.
Абвінавачанні ім не прад’яўлены, допуск консульскіх супрацоўнікаў да грамадзян Расіі не забяспечаны, паводле наяўнай інфармацыі, у кватэры кіраўніка рэдакцыі Ігара Картавых праведзены вобыск, канфіскавана камп’ютарная тэхніка.
Усе гэтыя дзеянні не маюць пад сабой ніякіх падстаў і прывялі да блакіравання работы Sputnik Азербайджан.
Трэба адзначыць, што здароўе Ігара Картавых выклікае павышаную трывогу. Яму патрабуецца лекі, у тым ліку інсулін.
Заклікаем азербайджанскія ўлады да неадкладнага ўрэгулявання непрымальнай сітуацыі і вызвалення нашых калег.