Паветраная калясніца старажытных індусаў, "залаты самалёт" інкаў, бамбукавыя лятальныя апараты ў Старажытным Кітаі, нябесная калясніца ў шумераў, лятучыя лодкі Старажытнага Егіпта і неймаверныя тэхналогіі легендарнай Атлантыды... Неба спрадвеку вабіла людзей, заваяваць паветраную стыхію было даўняй мэтай жыхароў планеты.
Мы адносна нядрэнна ведаем гісторыю паветраных шароў братоў Мангальф’е і дырыжабля Шарля Мэнье, а поспехі пакарыцеляў неба ў XX стагоддзі задакументаваны да самых дробязей. Аб тым жа, ці былі лятальныя апараты ў далёкай старажытнасці, мы можам толькі здагадвацца па скупых радках летапісаў і захаваных паданняў.
У Сусветны дзень НЛА, які штогод адзначаецца 2 ліпеня, Sputnik прапануе паглядзець, як штучны інтэлект адлюстраваў лятальныя апараты, якія згадваліся ў старажытных тэкстах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"