Па сутнасці "Цягнік Перамогі" – гэта ўнікальны музей на колах. У вагонах – інтэрактыўная экспазіцыя, прысвечаная подзвігам савецкіх воінаў і звычайных грамадзян у гады Вялікай Айчыннай вайны. Усяго ў цягніку 12 вагонаў, з іх 10 – экспазіцыйныя.
У кожным вагоне дэманструецца асобны ваенны перыяд, экспазіцыю суправаджаюць візуальныя эфекты і гукавое афармленне, што дае магчымасць наведвальнікам перасовачнага музея пагрузіцца ў атмасферу ваенных гадоў.
Наведвальнікі могуць убачыць, як выглядала жыццё ў перадваенныя гады, падчас вайны, а таксама сцэны, звязаныя з работай вучоных і чыгуначнікаў ва ўмовах вайны.
Да прыбыцця ў сталіцу "Цягнік Перамогі" зрабіў прыпынак у Віцебску, а ў Мінску экспазіцыя будзе знаходзіцца да 5 ліпеня, уваход – толькі па запрашальных білетах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"