Лукашэнка: Беларусь адкрыта для ўкраінцаў

З пачатку канфлікту ў суседняй краіне ў рэспубліку прыехалі сотні тысяч украінцаў, многія знайшлі тут новы дом, працу і атрымалі грамадзянства.
Sputnik
МІНСК, 3 ліп – Sputnik. Беларусь заўсёды адкрытая для ўкраінцаў, заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка падчас урачыстай цырымоніі на Кургане Славы ў чацвер.
Пасля афіцыйнай часткі цырымоніі кіраўнік дзяржавы паразмаўляў з ветэранамі і дзеючымі ваеннаслужачымі. Да яго звярнуўся курсант Ваеннай акадэміі Расціслаў Далгоў, які ў 2014 годзе разам з сямъёй пераехаў у Беларусь з Украіны.
"З Украіны прыехаў? Але мы цябе не пусцім ваяваць. Будзеш ужо Беларусь абараняць!" - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Будучы афіцэр выказаў беларускаму лідару падзяку за тое, што дзяржава дала яго сямъі дом і новы этап у жыцці.
"Бацькі працуюць?" - удакладніў прэзідэнт.
"Так точна! Мой бацька – ваш вельмі вялікі фанат", - адказаў курсант.
Аляксандр Лукашэнка па просьбе маладога чалавека зрабіў з ім фатаграфію, пасля чаго сказаў, што ўкраінцы заўсёды могуць разлічваць на беларусаў.
"Мы заўсёды адкрыты для ўкраінцаў. Вы нашы людзі. І нікога не слухайце, што мы ваюем ці ваяваць збіраемся. Гэта нашы людзі!" - сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.
З 2014 года ў Беларусь пераехалі тысячы ўкраінскіх грамадзян. Толькі з пачатку СВА, з 24 лютага 2022 года, у рэспубліку прыбылі больш за 443 тысячы ўкраінцаў. Многія знайшлі ў Беларусі новы дом, працу і атрымалі беларускае грамадзянства.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка: за будучыню трэба змагацца