Цэнтральнай пляцоўкай урачыстых мерапрыемстваў у Дзень Незалежнасці стаў мемарыяльны комплекс "Курган Славы".
Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў з нагоды Дня Незалежнасці, а потым выступіў са зваротам да беларускага народа.
Дзень Незалежнасці адзначаецца ў Беларусі кожны год 3 ліпеня, з’яўляецца дзяржаўным святам і выхадным. Ён устаноўлены ў гонар вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое адбылося 3 ліпеня 1944 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"