МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Больш за 460 тысяч чалавек наведалі Брэсцкую крэпасць за мінулыя паўгода, заявіў член пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацсходу Беларусі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Аляксандр Каркатадзе ў эфіры тэлеканала СТБ.
Ён адзначыў, што рэкордным годам па наведвальнасці крэпасці ў постсавецкі час стаў 2024 год. Тады мемарыяльны комплекс прыняў 602 тысячы чалавек.
"А гэты год – яшчэ больш узрасла наведвальнасць. Мы гэтаму вельмі рады. За паўгода ў нас ужо больш за 460 тысяч чалавек. І правялі супрацоўнікі мемарыяла без нечага сем тысяч экскурсій", - сказаў Каркатадзе.
Ён звярнуў увагу, што цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць не толькі новыя экспазіцыі, у якіх укаранёны мультымедыйныя новаўвядзенні, але і галоўны музей.
"Людзі прыязджаюць туды, таму што гавораць, што вось гэта чарада фатаграфій з партрэтамі абаронцаў Брэсцкай крэпасці, якія загінулі, засталіся ў жывых, што прайшлі пекла палону. І лёсы, пра кожнага з іх мы расказваем у сваіх экскурсіях", - дадаў парламентарый.
Паводле яго слоў, людзі прыязджаюць у крэпасць для таго, каб паглыбіцца ў гісторыю.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"