Фота

Трамвай з ШІ, дзелавы форум і стэнд Беларусі: адкрыўся "Иннопром-2025" – фота

Што дэманструецца на выставе "Иннопром-2025", якая праходзіць у Свярдлоўскай вобласці – глядзіце ў фотагалерэі на Sputnik Беларусь.
Sputnik
Выстава "Иннопром-2025" пачала работу ў Екацярынбургу ў панядзелак, 7 ліпеня, яна працягнецца да чацвярга, 10 ліпеня. На ёй чакаюць афіцыйныя дэлегацыі больш як з 50 краін, уключаючы Кітай, Індыю, ААЭ, Пакістан, Егіпет, Таджыкістан, Казахстан і іншыя. Тэмай выставы сёлета заяўлена "Тэхналагічнае лідарства: індустрыяльны прарыў", у якасці краіны-партнёры выступае Саудаўская Аравія.
Беларусь удзельнічае ў выставе "Иннопром" у Екацярынбургу з 2012 года, у 2023 у яе быў ганаровы статус краіны-партнёра. Выставачны стэнд беларускай экспазіцыі сёлета займае 280 квадратных метраў, на ім можна ўбачыць натурны ўзор сядзельнага цягача МАЗ, макет унікальнага трактара-беспілотніка ад ААТ "МТЗ", мадэлі нізкападлогавага аднасекцыйнага трамвая, электробусаў серый "Vitovt" і "Альгерд", распрацоўкі найбуйнейшага беларускага вытворцы электратранспарту – ААТ "ККХ "БКМ" і многае іншае.
Міжнародную выставу ў Свярдлоўскай вобласці наведвае міністр прамысловасці Беларусі Андрэй Кузняцоў, у яго запланавана серыя перагавораў, удзел у цэнтральных мерапрыемствах дзелавой праграмы форуму.
1 / 11

Удзельніца на Міжнароднай прамысловай выставе "Иннопром" у Екацярынбургу.

2 / 11

Першы расійскі электрамабіль "Атом" (здольны працаваць у арктычных умовах).

3 / 11

Удзельнікі дзелавога форуму "Промышленный диалог: Россия – Саудовская Аравия".

4 / 11

Міжнародная прамысловая выстава "Иннопром" у Екацярынбургу.

5 / 11

Стэнд "БелАЗ".

6 / 11

Макет ад "Сhina technology group" ("Кітайская тэхналагічная група").

7 / 11

Трамвай мадэлі 71-952 "Воевода".

8 / 11

Трамвай мадэлі 71-952 "Воевода".

9 / 11

Намеснік міністра эканамічнага развіцця РФ Дзмітрый Вольвач (у цэнтры) і пасол КНР у Расіі Чжан Ханьхуэй (трэці справа) у час абходу экспазіцыі XI Расійска-Кітайскага ЭКСПА на Міжнароднай прамысловай выставе "Иннопром" у Екацярынбургу.

10 / 11

Кіраўнік Рэспублікі Татарстан Рустам Мініханаў.

11 / 11

Удзельнікі на Міжнароднай прамысловай выставе "Иннопром" у Екацярынбургу.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"