ВІЦЕБСК, 10 ліп – Sputnik. Праблема абавязковай біяметрыі для беларускіх грамадзян у Расіі ўжо абмяркоўвалася, паведаміў журналістам дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў, адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik.
Глазьеў растлумачыў, што гэтае пытанне закранулі на пасяджэнні рабочай групы па забеспячэнні роўнасці праў грамадзян дзвюх краін. Яно праходзіла ў Мінску прыкладна тры тыдні таму.
"Было прынята рашэнне рэкамендаваць заканадаўцам Расійскай Федэрацыі ўнесці папраўку. Гэты законапраект прадугледжвае выключэнне грамадзян Беларусі з гэтага парадку. Мы, адпаведныя звароты накіравалі да старшыні Дзяржаўнай Думы. Спадзяемся, што ён будзе прыняты да ўвагі", - сказаў Глазьеў.
Размова ідзе аб праходжанні абавязковай біяметрыі і іншых бюракратычных працэдур для замежных грамадзян у РФ, якія хочуць карыстацца расійскімі сім-картамі. У тым ліку, у Расіі сім-карты патрэбны для паўнавартаснага банкаўскага абслугоўвання і іншых мэт.
Новыя правілы запрацавалі з 1 ліпеня. Тым замежнікам, якія не прайшлі праз неабходныя працэдуры, пачалі адключаць сім-карты. Таксама яны страцілі доступ да платформы "Госуслуги".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"