МІНСК, 10 ліп – Sputnik. Польскі лідар Анджэй Дуда заявіў саюзнікам па НАТА, што закрые на рамонт хаб па пастаўках зброі Украіне ў Жэшуве, калі яны не бачаць неабходнасці ў прысутнасці Польшчы на мерапрыемствах альянсу, дзе абмяркоўваюцца пытанні аказання ваеннай дапамогі Кіеву.
Як вядома, аэрапорт у польскай Ясенцы, размешчаны паблізу з горадам Жэшуў, з’яўляецца галоўным перавалачным пунктам для паставак ва Украіну ваеннай дапамогі краінамі НАТА. Па ацэнках польскіх улад, праз гэты хаб праходзіць больш за 95% такіх грузаў.
"Як украінцы, так і нашы саюзнікі (па НАТА - Sputnik) папросту лічаць, што аэрапорт у Жэшуве і нашы аўтастрады належаць ім. Прабачце. Гэта не іх. Гэта наша", - сказаў Дуда ў інтэрв’ю некалькім YouTube-каналам, адзначыўшы, што "калі камусьці штосьці не падабаецца", то Варшава папросту закрывае яго на рамонт, "і да спаткання".
Дуда дадаў, што далей краіны НАТА, калі не бачаць патрэбы ў прысутнасці Польшчы на мерапрыемствах альянсу, могуць ажыццяўляць пастаўкі ва Украіну морам, паветрам і скідаць на парашутах.
"Нас не запрашалі на вельмі важныя міжнародныя мерапрыемствы, у тым ліку на тыя, дзе прымаліся рашэнні аб пастаўках дапамогі Украіне праз нашу тэрыторыю. Я лічу, што гэта скандал", - растлумачыў свае прэтэнзіі польскі прэзідэнт.
Ён таксама заявіў, што ў адказ на гэта заблакіраваў нейкі фрагмент рашэнняў саміту НАТА, які прайшоў у Вільнюсе.
Расія лічыць, што пастаўкі ўзбраенняў Украіне перашкаджаюць урэгуляванню, наўпрост уцягваюць краіны НАТА ў канфлікт і з’яўляюцца "жартамі з агнём".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"