МІНСК, 12 ліп – Sputnik. Беларусь пры падтрымцы Расіі накіравала КНДР запрашэнне ўзяць удзел у канферэнцыі па Еўразійскай архітэктуры бяспекі, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
Паводле яго слоў, трэцяя канферэнцыя, прысвечаная пытанням Еўразійскай архітэктуры бяспекі, пройдзе ў Мінску ў кастрычніку бягучага года.
"Калегі нашы беларускія пры нашай падтрымцы накіравалі запрашэнне нашым паўночнакарэйскім сябрам, яны яго разглядаюць", - паведаміў кіраўнік МЗС РФ.
Пры гэтым Лаўроў выказаў надзею, што "гэта будзе добрай нагодай унесці свой уклад у гэтыя дыскусіі".
Раней прэс-сакратар беларускага міністэрства замежных спраў Руслан Варанкоў расказаў, што Мінская міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы трэці раз пройдзе 28-29 кастрычніка гэтага года.
Беларускі і расійскі бок прасоўваюць распрацоўку Хартыі шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі. На канферэнцыі ў сталіцы рэспублікі гэтае пытанне стане ключавым.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"