Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Бяглоў: МАЗ выйграў конкурс на пастаўку электробусаў у Санкт-Пецярбург

Беларуская пасажырская тэхніка выдатна сябе зарэкамендавала ў горадзе на Няве, у Пецярбургу сёння выкарыстоўваецца 1900 аўтобусаў і 240 тралейбусаў мінскай вытворчасці.
Sputnik
МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Мінскі аўтамабільны завод выйграў конкурс на пастаўку электробусаў у Санкт-Пецярбург, заявіў журналістам губернатар расійскага горада Аляксандр Бяглоў пасля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Літаральна паўгадзіны таму я праінфармаваў Аляксандра Генрыхавіча, што беларуская кампанія МАЗ выйграла конкурс на пастаўку электробусаў вялікай умяшчальнасці. Вось уявіце сабе: Рэспубліка Беларусь, якая ніколі не вырабляла электробусы, пачала іх вырабляць і пастаўляць. І выйграла конкурс", - сказаў ён.
Бяглоў удакладніў, што перад гэтым было заключана пагадненне з МАЗам аб зборцы электробусаў у Санкт-Пецярбургу. У якой колькасці плануюцца пастаўкі, губернатар не ўдакладніў.
У час перагавораў з Турчыным ён таксама дадаў, што Пецярбург працягвае закупляць пасажырскую тэхніку з Беларусі. Цяпер у паўночнай сталіцы выкарыстоўваецца 1 900 беларускіх аўтобусаў і 240 тралейбусаў.

Харчаванне і турызм

Губернатар таксама звярнуў увагу на пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання ў горад на Няве. У гэтым годзе ў Пецярбург было экспартавана 230 тысяч тон харчовай прадукцыі.
"Пра што гэта сведчыць? Аб інтэграцыі. Гэта і сумесныя вытворчасці, сумесныя праекты, многае-многае іншае. Вось цяпер мы аб гэтым якраз і гаворым", - дадаў Бяглоў.
Паводле яго слоў, на сённяшніх перагаворах нямала ўвагі бакі ўдзялілі пытанням турызму.
"Вельмі шмат жадаючых наведаць рэспубліку. Я хацеў бы адзначыць: цудоўныя, цудоўныя дамы адпачынку – добрая якасць і па добрай цане. Але трэба развіваць не толькі медыцынскі, але і просты турызм, сямейны турызм", - сказаў на заканчэнне ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Бяглоў пракаменціраваў жаданне "заходнікаў" вярнуцца ў Расію і Беларусь