МІНСК, 14 ліп – Sputnik. НАТА імкнецца зрабіць тэрыторыю Малдовы прыдатнай для перакідкі войск альянсу ў імаверным канфлікце з Расіяй, пра гэта паведамляе прэс-бюро Службы знешняй разведкі РФ (СЗР).
"Паводле інфармацыі, якая паступае ў СЗР, НАТА актыўна рыхтуецца задзейнічаць Малдову ў імаверным узброеным канфлікце з Расіяй", - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што Брусель ужо прыняў рашэнне паскорыць трансфармацыю Малдовы ў "перадавы плацдарм" НАТА на ўсходзе з улікам прасоўвання расійскіх войск ва Украіне.
Па даных СЗР, альянс разлічвае, што ў выпадку прамога канфлікту НАТА з Расіяй Малдова прыме на сябе галоўны ўдар.
"Менавіта яны павінны стаць "гарматным мясам" падчас баявых дзеянняў з расійскімі войскамі. Для гэтага кіраўніцтва блока прымушае Кішынёў пераходзіць на НАТАўскія канцэпцыі вядзення вайны", - распавялі ў СЗР.
Пры гэтым, як удакладнілі ў разведцы, ваенныя інструктары з краін альянсу ўжо прысутнічаюць у малдаўскай арміі, таксама пачалося разгортванне профільных вучэбна-трэніровачных цэнтраў.
Санду гатова на ўсё
У СЗР удакладнілі, што прэзідэнт Майя Санду і яе асяроддзе гатовы аддаць Малдову НАТАўцам для таго, каб "сцерці" краіну ў меркаваным канфлікце з Расіяй.
"Відаць, людаедская слава (Уладзіміра - Sputnik) Зяленскага не дае аматарцы гей-парадаў і еўраінтэграцыі спакою", - падкрэслілі ў СЗР.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"