МІНСК, 14 ліп – Sputnik. Расійскія вайскоўцы за мінулыя суткі вызвалілі два населеныя пункты, паведамілі ў Міністэрстве абароны Расійскай Федэрацыі.
"Падраздзяленні групоўкі войск "Цэнтр" працягнулі прасоўванне ў глыбіню абароны праціўніка і вызвалілі населены пункт Маяк Данецкай Народнай Рэспублікі", - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.
Акрамя таго, у расійскім ведамстве паведамілі аб вызваленні населенага пункта Малінаўка ў Запарожскай вобласці сіламі групоўкі войск "Усход".
Страты УСУ ў жывой сіле за мінулыя суткі склалі каля 1 105 вайскоўцаў, вынікае з сутачнай зводкі Мінабароны РФ.
Акрамя гэтага сродкамі СПА былі збіты тры кіраваныя авіябомбы і 120 украінскіх дронаў. Таксама расійскія вайскоўцы нанеслі ўдары па прадпрыемстве па вытворчасці боепрыпасаў для УСУ, месцах захоўвання беспілотнікаў і супрацькарабельных ракет.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"