МІНСК, 7 жні – Sputnik. Беларускія аграрыі намалацілі 4 млн 30 тыс тон збожжа разам з рапсам па стане на 7 жніўня, аб гэтым у чацвер паведамілі ў прэс-службе міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
Найбольшы ўклад у агульны бохан, паводле інфармацыі ведамства, унеслі Брэсцкая вобласць – 1 092 тыс тон, Гродзенская – 869 тыс тон, Мінская – 822 тыс тон.
Больш сціплыя паказчыкі ў Гомельскага, Магілёўскага, Віцебскага рэгіёнаў – 484, 455, 308 тыс тон адпаведна.
"Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 40% плошчаў, што складае 791 тыс га. Выцераблена лёну на 24 тыс га, што складае 50% запланаваных плошчаў. Нарыхтавана сена 308 тыс тон – 43% плана", - адзначае прэс-служба міністэрства.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі 2025 года адзначыў, што згодна з прагнозамі ўрада, збор збожжа і збожжавых культур можа скласці каля 11 млн тон.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"