Выпуск электраматацыклаў плануюць пачаць у Мінску

Легендарнае мінскае прадпрыемства заявіла, што выкарыстоўвае для вытворчасці матацыклаў айчынныя рухавікі і плануе выпускаць электраматацыклы.
Sputnik
МІНСК, 9 жні – Sputnik. Асобныя мадэлі мінскіх матацыклаў лакалізаваны на 70%, заявіў начальнік аддзела маркетынгу ТАА "МотаВелаЗавод" (Мінск) Андрэй Купрацэвіч.

"Рухавік, прыборная панэль, амартызатары, электрыка, фары, люстэркі і многія іншыя элементы вырабляюцца на нашых прадпрыемствах. Удасканальваючы класіку, мы таксама ствараем электраскутары, квадрацыклы, у бліжэйшай перспектыве выпуск электраматацыклаў", - цытуе Купрацэвіча выданне "Народная газета".

У матэрыяле таксама гаворыцца, што прадпрыемства пасля абнаўлення вытворчасці самастойна робіць рамы для веласіпедаў, а таксама колы, вілкі, шчыткі, ланцугі і багажнікі. Як запэўніў начальнік аддзела маркетынгу, па асобных мадэлях веласіпедаў лакалізацыя дасягнула 80%.
Больш за 60% веласіпедаў прадаецца на беларускім рынку, а астатняе пастаўляюць у Расію, Казахстан, Узбекістан, Азербайджан і іншыя краіны. У цэлым месячны аб’ём вытворчасці веласіпедаў розных відаў – шэсць тысяч штук, а матацыклаў – 700.
Развіваецца супрацоўніцтва з расійскім калегамі. Не так даўно ў Мінск прыязджалі прадстаўнікі Вяземскага машынабудаўнічага завода – яны плануюць наладзіць у сябе вытворчасць некаторых папулярных мінскіх мадэлей матацыклаў.
Мотавелазавод (пачатковая назва Мінскі матацыклетна-веласіпедны завод) быў заснаваны ў беларускай сталіцы ў 1945 годзе. У лістападзе бягучага года яму спаўняецца 80 гадоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі расказаў, за якім транспартам будучыня