МІНСК, 14 жні – Sputnik. Міністэрства абароны Расіі ў чацвер паведаміла аб вызваленні яшчэ двух населеных пунктах у ДНР.
"Падраздзяленні групоўкі войск "Усход" актыўнымі дзеяннямі вызвалілі населены пункт Іскра Данецкай Народнай Рэспублікі", - сказана ў сутачнай зводцы расійскага Мінабароны.
Адзначаецца, што за апошнія 24 гадзіны гэтая групоўка нанесла паражэнне жывой сіле і тэхніцы двух механізаваных брыгад УСУ і двух брыгад тэрытарыяльнай абароны. Страты праціўніка склалі не менш за 230 чалавек.
"Усход" працягвае наступленне і развівае поспех, заявілі ў міністэрстве.
Там таксама паінфармавалі яшчэ аб адным вызваленым пункце ў ДНР – сяле Шчарбінаўка.
"Падраздзяленні "Паўднёвай" групоўкі войск рашучымі дзеяннямі вызвалілі населены пункт Шчарбінаўка Данецкай Народнай Рэспублікі", - гаворыцца ў зводцы.
Паведамляецца, што гэтай групоўкай нанесена паражэнне пяці механізаваным брыгадам, горна-штурмавой і дзвюм брыгадам тэраабароны. У выніку асабісты склад праціўніка паменшыўся за суткі на 265 чалавек.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"