МІНСК, 15 жні – Sputnik. Белы дом абнародаваў расклад паездкі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на Аляску для сустрэчы з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным.
Трамп адбывае з Белага дома ў найбуйнейшы горад Аляскі – Анкорыдж у 6:45 (13:45 па мінскім часе).
"У 11:00 па мясцовым часе (22:00 па мінскім) Трамп у Анкорыджы ўдзельнічае ў двухбаковай праграме з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі", - гаворыцца ў раскладзе.
Пакінуць Анкорыдж, згодна з графікам, амерыканскі прэзідэнт павінен у 17:45 (4:45 па мінскім часе).
Раней памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў паведаміў, што сустрэча кіраўнікоў дзяржаў пачнецца ў 11:30 па мясцовым часе (22:30 па мінскім) на аб’яднанай ваеннай базе Элмендорф-Рычардсан. Галоўнай тэмай перагавораў лідараў дзвюх дзяржаў будзе мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага канфлікту.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што кіраўнікі дзвюх дзяржаў маюць намер абмяркоўваць самыя складаныя пытанні і акрэсліць кола дамоўленасцей і разуменняў, якіх ім удасца дасягнуць.
Вядома, што ад Расіі ў перагаворах прымуць удзел кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, памочнік прэзідэнта па знешняй палітыцы Юрый Ушакоў, міністр абароны Андрэй Белавусаў, міністр фінансаў Антон Сілуанаў і спецпрадстаўнік прэзідэнта РФ па інвестыцыйна-эканамічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі Кірыл Дзмітрыеў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"