Журналісты ля ваеннай базы ЗША "Эльмендорф-Рычардсан" (JBER) у Анкорыджы на Алясцы – месцы правядзення перагавораў лідараў Расіі і ЗША.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыбыў на аб’яднаную базу Элмендорф-Рычардсан на Алясцы (AP Photo/Julia Demaree Nikhinson).
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апладысментамі вітае расійскага калегу Уладзіміра Пуціна, які прыбыў на Аляску.
Гістарычны поціск рукі прэзідэнтаў Расіі і ЗША ля трапа расійскага борта №1 пасля прыбыцця на Аляску.
Спецыяльна для сустрэчы Уладзіміра Пуціна на ўзлётна-пасадачнай паласе раскаталі чырвоную дарожку і ўстанавілі трыбуну.
Галоўны аўтамабіль прэзідэнта ЗША – браніраваны лімузін Cadillac "Звер" (The Beast), на ім лідары Расіі і ЗША з’ехалі на перагаворы.
Унікальнае фота: "Аурус" на маскоўскіх нумарах на амерыканскай ваеннай базе на Алясцы. Аўтамабіль прэзідэнта Расіі паехаў пустым услед за лімузінам амерыканскага лідара, куды Трамп і Пуцін селі разам.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп перад стартам перагавораў у вузкім складзе.
Кадр дня: прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін перад пачаткам перагавораў спрабаваў даклікацца кагосьці з залы.
Перагаворы ў фармаце "тры на тры": да расійскага прэзідэнта далучыліся кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў і памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў. Да амерыканскага – дзяржсакратар Марка Рубіа і спецпасланнік Сціў Уіткаф.