МІНСК, 16 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў тэлефоннай размове з амерыканскім калегам Дональдам Трампам быў вельмі пазітыўна настроены наконт саміту расійскага і амерыканскага лідараў на Алясцы. Аб гэтым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у інтэрв’ю Fox News.
"Ён быў вельмі пазітыўна настроены адносна гэтага", - сказаў Трамп у інтэрв’ю Fox News, кажучы пра чаканні беларускага лідара ад сустрэчы і перагавораў прэзідэнта РФ і кіраўніка Белага дома на Алясцы.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ў размове з Дональдам Трампам звярнуў увагу субяседніка на імкненне расійскага лідара прыйсці да пагаднення аб урэгуляванні ўкраінскага канфлікту.
Размова Трампа і Лукашэнкі
Беларускі і амерыканскі прэзідэнты паразмаўлялі па тэлефоне напярэдадні, размова адбылася падчас пералёту Дональда Трампа на Аляску перад стартам расійска-амерыканскіх пергавораў.
Па словах Трампа, адбылася "выдатная гутарка", у якой амерыканскі прэзідэнт падзякаваў беларускаму калегу за вызваленне 16 зняволеных, таксама лідары абмеркавалі саміт на Алясцы. Прэзідэнт ЗША прыняў запрашэнне беларускага лідара наведаць з візітам Мінск.
Як паведаміў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў, які выступіў перакладчыкам размовы двух лідараў, ініцыятарам тэлефоннай размовы з Аляксандрам Лукашэнкам быў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"