Лукашэнка з 1 верасня павышае пенсіі

Беларускіх пенсіянераў ужо ў наступным месяцы чакае павышэнне працоўных пенсій у сярэднім на 5%.
Sputnik
МІНСК, 17 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае павышэнне пенсій з 1 верасня, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"Пералік працоўных пенсій і іх павышэнне адбудзецца з 1 верасня ў сярэднім на 5%", - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што ў верасні на пенсіённыя выплаты будзе накіравана каля 2,2 млрд рублёў. Дадатковыя выдаткі ў сувязі з павышэннем пры гэтым складуць 107 млн.
У Міністэрстве працы падлічылі, што сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў наступным месяцы складзе 980 рублёў. У гадавым вылічэнні рост складзе 20,5%, ці 167 рублёў.
Пры гэтым у ведамстве ўдакладнілі, што ва ўсіх атрымальнікаў пенсій выплаты будуць рознымі, таму што яны залежаць ад стажу і велічыні ранейшай зарплаты, а таксама ўстаноўленых даплат.
У рэспубліцы працоўныя пенсіі атрымліваюць больш за 2,3 млн чалавек.
Раней у Беларусі працоўныя пенсіі павышалі 1 лютага бягучага года, тады ў сярэднім выплаты выраслі на 10%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Белкаапсаюз расказаў, пачым прымае бульбу ў насельніцтва