Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларускія ваенныя прыбылі ў Расію для вучэнняў на палігоне "Ашулук"

Аператыўна-тактычнае вучэнне з родамі войск ВПС і СПА праводзіцца з 6 па 30 жніўня.
Sputnik
МІНСК, 18 жні – Sputnik. Беларускія вайскоўцы Ваенна-паветраных сіл і войск СПА прыбылі ў Расію для ўдзелу ў аператыўна-тактычным вучэнні, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны рэспублікі.
Манеўры пройдуць на палігоне "Ашулук", падчас іх вайскоўцы павысяць узровень зладжанасці падраздзяленняў, выканаюць баявыя пускі ракет, адпрацуюць новыя тактычныя прыёмы і спосабы вядзення супрацьпаветранага і паветранага бою.
У Мінабароны нагадалі, што аператыўна-тактычнае вучэнне праводзіцца з 6 па 30 жніўня ў два этапы. Яно праходзіць пад кіраўніцтвам намесніка камандуючага ВПС і СПА Міхаіла Матросава.

Што за вучэнні?

Падчас першага этапу злучэнні і воінскія часці авіяцыі, зенітных ракетных і радыётэхнічных войск адпрацавалі пытанні забеспячэння супрацьпаветранага прыкрыцця войск і ахоўных аб’ектаў пры адбіцці паветранага ўдару праціўніка і манеўру зенітных ракетных падраздзяленняў.
Другі этап уключае ў сябе перадыслакацыю баявых разлікаў зенітных ракетных войск і авіяцыйнага складальніка на палігон "Ашулук", дзе павінны адбыцца вучэбныя стрэльбы.
Ваенныя адпрацуюць пытанні выкарыстання новых і мадэрнізаваных узораў зброі і тэхнікі ва ўмовах актыўных перашкод у ходзе барацьбы з высокадакладнымі сродкамі паражэння і ўдарнымі дронамі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ядзерная зброя ў Беларусі
Планаванне выкарыстання ядзернай зброі і "Орешника" адпрацуюць на вучэнні