МІНСК, 20 жні – Sputnik. Беларускі і іранскі бок дамовіліся заключыць дагавор аб стратэгічным супрацоўніцтве, паведаміў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі па выніках перагавораў з прэзідэнтам Ірана Масудам Пезешкіянам, перадае Sputnik.
"Мы сёння з маім калегам (прэзідэнтам Ірана - Sputnik) правялі вельмі змястоўныя перагаворы і дасягнулі вельмі, як я адчуваю, добрых зрухаў у нашых адносінах. Добрым вынікам гэтых зрухаў будзе, калі мы ў бліжэйшы час, як дамовіліся з прэзідэнтам (Ірана - Sputnik), падрыхтуем і падпішам дагавор аб стратэгічным супрацоўніцтве", - сказаў беларускі лідар.
Лукашэнка таксама паведаміў, што сённяшняя сустрэча з калегам з Ірана прайшла ў вельмі цёплай і канструктыўнай атмасферы.
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама адзначыў, для Мінска і Тэгерана не існуе закрытых тэм, а пры выбудоўванні дыялогу бакі заўсёды зыходзяць з прынцыпаў узаемнага даверу і ўлічваюць інтарэсы адзін аднаго.
Акрамя таго, паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь разглядае Іран у якасці важнага палітычнага і эканамічнага партнёра не толькі ў Азіяцкім рэгіёне, але і на міжнароднай арэне ў цэлым.
"За апошнія гады сумеснымі намаганнямі нам удалося дасягнуць сур’ёзнага прагрэсу: хуткімі тэмпамі развіваем узаемадзеянне па розных напрамках, прыярытэтных для абедзвюх краін", - сказаў прэзідэнт.
Лукашэнка паведаміў, што бакі сёння абмеркавалі важныя аспекты двухбаковых адносін. Асаблівая ўвага была ўдзелена гандлю і прамысловай кааперацыі, інвестыцыйнаму супрацоўніцтву, а таксама рэалізацыі сумесных ініцыятыў у галіне навукі, тэхналогій і адукацыі.
Беларускі лідар падкрэсліў, што Беларусь нацэлена на планамернае выкананне "Дарожнай карты" ўсебаковага супрацоўніцтва з Іранам да 2026 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"