Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Лукашэнка распавёў, як Пуцін не дазволіў ударыць "Орешником" па Банкавай

Блізкі да прэзідэнцкай прэс-службы Telegram-канал "Пул Першага" апублікаваў інсайды са зносін кіраўніка дзяржавы з прэсай.
Sputnik
МІНСК, 22 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў прадстаўнікам СМІ, як расійскі лідар Уладзімір Пуцін не дазволіў нанесці ўдар з комплексу "Орешник" па вуліцы Банкавай у Кіеве, дзе знаходзіцца офіс Уладзіміра Зяленскага.
"Першы (прэзідэнт Лукашэнка - Sputnik) агучвае інсайды. Напрыклад, пра тое, як прапаноўвалі "Орешником" па Банкавай… І як Пуцін сказаў: ні ў якім разе!" - паведаміў блізкі да прэс-службы прэзідэнта Беларусі Telegram-канал "Пул Першага" ў пятніцу.

Што вядома пра "Орешник"

Упершыню найноўшую гіпергукавую ракету "Орешник" расійскія ваенныя выкарысталі ў лістападзе 2024 года. Тады быў нанесены ўдар па зброевым комплексе ВПК Украіны ў Днепрапятроўску.
На вялікай прэс-канферэнцыі ў канцы мінулага года Пуцін заявіў, што на сёння не існуе сістэм супрацьракетнай абароны, здольных супрацьстаяць "Орешнику".
У мінулым снежні пасля пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Мінску прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і папрасіў паставіць "Орешник" у Беларусь. Пуцін заявіў, што лічыць гэта магчымым і дадаў, што комплексы могуць перадаць рэспубліцы ў другой палове 2025 года.
У час сустрэчы з беларускім калегам на Валааме Уладзімір Пуцін заявіў, што расійскія і беларускія спецыялісты выбралі пазіцыі для ўстаноўкі "Орешника".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ядзерная зброя ў Беларусі
Планаванне выкарыстання ядзернай зброі і "Орешника" адпрацуюць на вучэнні