МІНСК, 26 жні – Sputnik. Расійскія сродкі супрацьпаветранай абароны знішчылі ўкраінскую кіраваную ракету вялікай далёкасці "Няптун", паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны РФ.
Удакладняецца, што СПА за мінулыя 24 гадзіны збіла шэсць кіраваных авіябомб і 191 беспілотны лятальны апарат самалётнага тыпу.
Гэта не першая спроба атакі па Расіі з дапамогай супрацькарабельных ракет "Няптун". У прыватнасці, 1 жніўня Мінабароны РФ паведамляла аб ліквідацыі сіламі СПА такой ракеты.
Першы пуск "Няптуна" адбыўся ў студзені 2018 года. Яе распрацоўкай займаліся канструктары ўкраінскіх прадпрыемстваў "Матор Січ" і шэрага іншых. На ўзбраенне ракетны комплекс быў прыняты летам 2020 года.
Заяўлялася, што "Няптун" – высокадакладная зброя, якая здольна знішчаць любыя марскія і наземныя цэлі на адлегласці да 300 км. Паводле даных з адкрытых крыніц, вага баявой часткі ракеты складае 150 кг (асколачна-фугасная пранікальнага тыпу), а хуткасць ракеты ў сярэднім – 0,8 Маха.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"