Тысячы паломнікаў прынялі ўдзел ва Усебеларускім хрэсным ходзе, які 9 дзён таму стартаваў з Жыровіцкага манастыра. Прыхаджане і свяшчэннікі прыйшлі ў сталіцу ў дзень, калі адзначаецца свята Мінскай іконы Божай Маці.
Штогадовы Усебеларускі хрэсны ход Жыровічы – Мінск праходзіць чацвёрты раз па благаславенні прадстаяцеля Беларускай праваслаўнай царквы, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна.
Паломнікі пераадолелі амаль 250 км, іх шлях праходзіў праз тэрыторыі 4 праваслаўных епархій, яны здзяйснялі малітвы ў больш чым 20 храмах.
Амаль 500 вернікаў прайшлі ўвесь шлях ад Жыровіч да Мінска, па дарозе да іх далучаліся новыя ўдзельнікі паломніцтва, усяго ў хрэсным ходзе за 9 дзён прынялі ўдзел тысячы вернікаў.
Фіналам хрэснага ходу стала ўрачыстае богаслужэнне пад адкрытым небам на пляцоўцы каля галоўнага праваслаўнага храма сталіцы – Свята-Духава кафедральнага сабора, яго ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"