МІНСК, 29 жні – Sputnik. Вядомыя расійскія кампаніі і дзяржкарпарацыі прымуць удзел у міжнароднай выставе "Иннопром. Беларусь", паведамілі Sputnik арганізатары.
Сярод іх "Полипласт", "Ростех", "Нацпроектстрой", "НАМИ" і іншыя.
"Акрамя гэтага, перадавыя распрацоўкі будуць прадстаўлены на стэндах, калектыўных экспазіцыях Масквы, Санкт-Пецярбурга, Луганскай Народнай Рэспублікі, Краснадарскага краю, Рэспублікі Башкортастан, Разанскай, Новасібірскай, Ульянаўскай, Томскай, Яраслаўскай, Тульскай абласцей", - адзначылі арганізатары.
Будуць прадстаўлены і такія вядомыя прамысловыя кампаніі Беларусі, як "Амкадор", БелАЗ, "Гомсельмаш", МАЗ, "Інтэграл".
Мерапрыемства запланавана на 29 верасня – 1 кастрычніка, выстава пройдзе ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPO. Плануецца, што гэта будзе не проста маштабная экспазіцыя, а форум для экспертаў, інвестараў, дзяржаўных структур, якія змогуць абмяняцца вопытам, абмеркаваць трэнды і запусціць новыя праекты.
У праграме прадугледжаны выступленні прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі Аляксандра Турчына і Міхаіла Мішусціна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"