Мерапрыемствы ў рамках саміту праходзяць у Міжнародным кангрэсна-выставачным цэнтры "Мэйцзян" у кітайскім Цяньцзіні.
Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна мясцовы аркестр сустрэў мелодыяй з песні "Калинка-малинка", пасля расійскага лідара віталі Сі Цзіньпін з жонкай, затым Пуцін і Сі коратка паразмаўлялі з дапамогай перакладчыкаў.
Лідары дзяржаў-членаў ШАС зрабілі сумеснае фота, прэзідэнт Беларусі на ім быў у першым радзе, паміж прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Тайіпам Эрдаганам і прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрай Модзі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"