Хоць афіцыйна саміт адкрыўся 1 верасня, кіраўнікі дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) з’ехаліся ў Цяньцзін загадзя. Так, беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Кітай яшчэ ў суботу, 30 жніўня, і паспеў сустрэцца ў кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыляцеў у нядзелю, у яго запланаваны чатырохдзённы візіт.
Абодва лідары, акрамя ўдзелаў у мерапрыемствах у рамках саміту ШАС затым па запрашэнні кіраўніцтва Кітая наведаюць урачыстасці, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэнню Другой сусветнай вайны, Уладзімір Пуцін на іх будзе ў статусе галоўнага госця.
У нядзелю старшыня Сі Цзіньпін правёў урачысты прыём для высокіх гасцей, падчас якога лідары мелі магчымасць паразмаўляць адзін з адным. Так, беларускі лідар, сярод іншых, правёў кароткія гутаркі са сваім азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым і прэм’ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам, таксама адбылася "цёплая сустрэча" Лукашэнкі з прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрай Модзі. Шэраг важных сустрэч праводзіць на палях саміту і Уладзімір Пуцін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"