МІНСК, 3 вер – Sputnik. Удар з выкарыстаннем высокадакладнай зброі нанеслі ў сераду расійскія войскі, паведамілі ў Міністэрстве абароны Расіі.
У ведамстве ўдакладнілі, што ўдар быў накіраваны на прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу і паліўнай інфраструктуры Украіны.
"Цэлі ўдару дасягнуты, усе прызначаныя аб’екты знішчаны", - адзначаецца ў паведамленні расійскага Мінабароны.
У ведамстве таксама растлумачылі, што для нанясення ўдару была выкарыстана дальнабойная зброя – з паветра і мора – і беспілотнікі.
Акрамя гэтага, была ліківдавана транспартная інфраструктура, якая выкарыстоўваецца УСУ, – з гэтай мэтай былі задзейнічаны авіяцыя і артылерыя – і 168 раёнаў часовай дыслакацыі ўзброеных фарміраванняў і замежных наёмнікаў.
Першы ўдар па інфраструктуры Украіны Узброеныя сілы Расіі нанеслі 10 кастрычніка 2022 года – праз два дні пасля тэракта на Крымскім мосце, які, паводле ацэнкі расійскіх спецыялістаў, быў арганізаваны ўкраінскімі спецслужбамі.
Як неаднаразова падкрэслівалі ў Маскве, УС РФ б’юць выключна па ваенных і каляваенных аб’ектах і не выбіраюць у якасці цэлей жылыя дамы і сацыяльныя ўстановы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"