МІНСК, 5 вер – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў Маскву лепшым месцам для перагавораў з украінскай дэлегацыяй па вырашэнні канфлікту, аб гэтым ён заявіў на пленарным пасяджэнні Усходняга эканамічнага форуму ва Уладзівастоку.
Ён яшчэ раз пацвердзіў гатоўнасць расійскага боку да сустрэчы на вышэйшым узроўні.
"Калі рэальна хтосьці хоча з намі сустрэццся – мы гатовы. Самае лепшае месца для гэтага – сталіца Расійскай Федэрацыі, горад-герой Масква", - сказаў Пуцін.
Днямі расійскі лідар заявіў, што яго амерыканскі калега Дональд Трамп прасіў Уладзіміра Пуціна правесці сустрэчу з Зяленскім. На што прэзідэнт РФ адказаў сцвярджальна: такая сустрэча магчымая. Пры гэтым Пуцін адзначыў, што калі Зяленскі гатоў, няхай прыязджае ў Маскву.
Пазней прэс-сакратар расійскага кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Пуцін запрашаў Зяленскага ў Маскву для перагавораў, а не каб прыняць капітуляцыю Кіева. Аднак, паводле яго слоў, прапанова была адхілена ўкраінскім бокам.
Х Усходні эканамічны форум праходзіць 3-6 верасня ва Уладзівастоку на пляцоўцы кампуса Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта.
Мінск, Будапешт ці Ватыкан
Гатоўнасць арганізаваць сустрэчу Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага раней выказалі дзясяткі краін. У прыватнасці, беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь была б ідэальным месцам для перагавораў Расіі і Украіны. Паводле яго слоў, Мінск "хоць заўтра" арганізуе такую сустрэчу.
Пляцоўку для перагавораў таксама прапанавалі Венгрыя, Аўстрыя, Швейцарыя, Турцыя, Фінляндыя, Ватыкан, ААЭ. Дзе пройдзе сустрэча Пуціна і Зяленскага і ці адбудзецца ўвогуле, пакуль невядома.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"