Відэа

Выступленне Уладзіміра Пуціна на пленарнай сесіі УЭФ-2025 – поўная версія

Прэзідэнт Расіі прыняў удзел у пленарным пасяджэнні УЭФ у рамках рабочай паездкі ў Далёкаўсходнюю федэральную акругу. На юбілейны форум ва Уладзівастоку прыехалі прадстаўнікі больш як 70 краін свету. Глядзіце відэа выступлення Уладзіміра Пуціна на УЭФ-2025.
Sputnik
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыняў удзел у дзясятым юбілейным Усходнім эканамічным форуме ва Уладзівастоку, куды ён напярэдадні прыбыў з Кітая.
Кіраўнік дзяржавы выступіў на пленарным пасяджэнні УЭФ і адказаў на пытанні гасцей форуму. Разам з прэзідэнтам РФ у прэзідыуме прысутнічалі кіраўнік урада Лаоса Сансай Сіпхандон, прэм'ер-міністр Манголіі Гамбажавын Занданшатар, член палітбюро ЦК КПК Лі Хунчжун.
У юбілейным форуме ва Уладзівастоку сёлета бяруць удзел прадстаўнікі больш як 70 краін свету, дзелавая праграма складаецца з больш як 100 мерапрыемстваў.
Дзясяты Усходні эканамічны форум стартаваў 3 верасня і працягнецца да 6 ва Уладзівастоку на пляцоўцы кампуса Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта. Галоўная тэма УЭФ у гэтым годзе: "Далёкі Усход – супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"