Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб супрацоўніцтве з ШАС

Сааўтарамі рэзалюцыі аб супрацоўніцтве з ШАС выступілі некаторыя краіны, у тым ліку Беларусь і Расія.
Sputnik
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Генеральная асамблея ААН адобрыла рэзалюцыю аб супрацоўніцтве з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва (ШАС).
Дакумент падтрымалі 120 краін, супраць выступілі 27, яшчэ 28 дзяржаў прынялі рашэнне ўстрымацца ад галасавання. Супраць рэзалюцыі выступілі шэраг еўрапейскіх краін, сярод іх Польшча, Эстонія, Францыя, Фінляндыя, Латвія, а таксама ЗША і Украіна.
Венгрыя, Італія, Японія і Партугалія былі сярод дзяржаў, якія ўстрымаліся ад галасавання.
Гэтым дакументам Генасамблея, у прыватнасці, зазначае "канструктыўную ролю ШАС у забеспячэнні міру і ўстойлівага развіцця". Таксама рэзалюцыяй падкрэсліваецца важнасць умацавання дыялогу, супрацоўніцтва і каардынацыі паміж сістэмай ААН і ШАС.
Сааўтарамі гэтага дакумента выступілі ў тым ліку Беларусь, Расія, Індыя, Іран, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Пакістан, Таджыкістан і Узбекістан.
ШАС – гэта міжнародная арганізацыя, яна была заснавана ў 2001 годзе. Цяпер у яе ўваходзяць 10 краін. Гэта Індыя, Іран, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Пакістан, Узбекістан і Беларусі.
Акрамя таго, краінамі-партнёрамі з’яўляюцца 17 дзяржаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Кабякоў: ёсць больш за 10 заявак на ўступленне ў ШАС, але прымаюцца не ўсе