Відэа

Рой дронаў і выбухі: вучэнні АДКБ завяршыліся ў Беларусі – відэа

Розыгрыш баявога эпізоду на палігоне "Лосвіда" пад Віцебскам стаў фінальным акордам вучэнняў Калектыўных сіл АДКБ на тэрыторыі Беларусі. Падрабязнасці – у відэа Sputnik.
Sputnik
Кропку ў вучэннях Калектыўных сіл АДКБ вайскоўцы з Беларусі, Расіі, Таджыкістана, Кыргызстана і Казахстана паставілі ў суботу ярка і "з агеньчыкам".
Была задзейнічана авіяцыя, наземныя беспілотныя сістэмы і раі дронаў, бранятэхніка. Удзельнікі манеўраў улічылі вопыт сучасных канфліктаў і пры адпрацоўцы выкарыстоўвалі самыя перадавыя тэхналогіі.
Вучэнне "Узаемадзеянне" было накіравана на вырашэнне крызіснай сітуацыі на тэрыторыі краіны-члена АДКБ.
Паводле задумы, незаконнае ваеннае фарміраванне спрабуе захапіць частку тэрыторыі адной з краін АДКБ, разбіўшы лагер. Для ліквідацыі ўмоўнага праціўніка створана батальённая тактычная група. З дапамогай беспілотнікаў ваенныя АДКБ разведваюць абстаноўку ў лагеры ўмоўнага праціўніка.
Пасля чаго падраздзяленні Калектыўных сіл вылучаюцца па трох маршрутах, два з якіх пралягаюць праз водныя перашкоды. Гэта іх не спыняе. Вайскоўцы ў кароткі тэрмін блакіруюць праціўніка ў населеным пункце.
Па лагеры незаконнага ўзброенага фарміравання наносіцца ўдар авіяцыі і артылерыі. Да баявой працы тут жа падключаюцца ваенныя АДКБ, якія занялі пазіцыі недалёка ад лагера праціўніка. Іх падтрымліваюць БТР і бронеаўтамабілі стральбой з кулямётаў.
Дзеянні на палігоне разгортваюцца імкліва. Імгненне – і праціўнік ужо спрабуе выратавацца ў памяшканнях свайго лагера. Тут у справу ўступаюць падраздзяленні ўнутраных войск МУС Беларусі і Кыргызстана. Байцы розных краін дзейнічаюць зладжана, быццам працавалі разам не тыдзень, а, па краяняй меры, некалькі месяцаў.
Штурмавікоў падтрымліваюць "птушкі" – FPV-дроны, іх аператары адпраўляюць прама ў цэль, раздаюцца выбухі. У гэты ж час авіяцыя падтрымкі і артылерыя б’юць па рэзервах незаконнага ўзброенага фарміравання.
Ваенныя Кыргызстана і Беларусі працягваюць зачыстку лагера. Бой ужо ідзе ў памяшканнях. Аператары беспілотнікаў, у сваю чаргу, грамяць "скідваннем" боепрыпасаў калону баевікоў. А рой дронаў байцоў АДКБ паражае зададзеныя цэлі.
Усё ж невялікай групе ў некалькі дзясяткаў чалавек удаецца прарвацца з заблакіраванага раёна на аўтамабілях павышанай праходнасці. Каб іх знішчыць, высаджваецца тактычны дэсант байцоў Таджыкістана, які дабівае праціўніка.
Лагер узяты. А гэта значыць, што час заняцца лагістычнымі пытаннямі. Байцы аператыўна арганізоўваюць дастаўку боепрыпасаў і медыкаментаў. Для гэтага выкарыстоўваюць беспілотнікі, у тым ліку, наземныя, якія зарэкамендавалі сябе ў зоне правядзення СВА. Параненым аператыўна аказваюць дапамогу і эвакуіруюць на рабатызаваных калясках.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"